Дзікая свіння разграміла краму дзіцячай вопраткі ў Ганконгу (відэа)

25-кілаграмовы дзік трапіў у краму дзіцячай вопраткі ў Ганконгу, праламаўшы столь. Жывёла бегала па краме, перакульвала манекены і стэнды. Наведнікі пачалі здымаць гэтае здарэнне на відэа, а ахоўнікі выклікалі ветэрынарную службу. Свінню ўрэшце ўсыпілі і адвезлі ў цэнтр дапамогі жывёлам.

Як адзначае ВВС, у прыгарадзе Ганконга жыве шмат дзікоў. Часам іх паводзіны робяцца агрэсіўнымі і яны могуць атакаваць людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі