Дзіўны "георгіеўскі" сцяг на акцыі "Несмяротнага палка" ў Мінску (фотафакт)

Дзіўны "георгіеўскі" сцяг на акцыі "Несмяротнага палка" ў Мінску (фотафакт)

Раніцай 9 траўня ў Мінску адбылося шэсце памяці "Несмяротны полк" (акцыя, якую традыцыйна праводзяць у Расіі, таму яе называюць "прарасійскай"). Мінскія ўлады спачатку не давалі на яго дазвол, але ён усё ж быў атрыманы напярэдадні. Каля 1500 чалавек прайшлі з партрэтамі ветэранаў вайны (звычайна нясуць фота сваіх сваякоў) ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі. Падчас акцыі раздаваліся георгіеўскія стужкі (іх у цэнтры Мінска раздавалі яшчэ ўчора), быў заўважаны нават "георгіеўскі" сцяг з беларускім арнаментам, як на дзяржаўным сцягу РБ (толькі на апошнім ён не чорна-аранжавы, а бела-чырвоны).

Улады Беларусі на Дзень Перамогі праводзяць сваю акцыю — "Беларусь памятае".

Дзіўны "георгіеўскі" сцяг на акцыі "Несмяротнага палка" ў Мінску (фотафакт)
Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі