Дзядуля плача на "Пушкінскай": я прыйшоў перапрасіць гэтага хлопчыка...

Дзядуля плача на "Пушкінскай": я прыйшоў перапрасіць гэтага хлопчыка...

Эмацыйную, да слёз, прамову запісала Еўрарадыё на Пушкінскай плошчы. Дзядуля плача і становіцца на калені: "Я прыехаў з вёскі, прыехаў папрасіць прабачэння ў гэтага хлопчыка і ў гэтай дзяўчынкі..."

Падчас прамовы мужчына становіцца на калені. Ён распавядае, што стаяў ля вытокаў БНФ, Сялянскай партыі. У тыя часы Лукашэнка яшчэ быў дырэктарам саўгаса і дэпутатам Вярхоўнага савета. "Людзі! Падтрымайце нас! Пазняк! Я калісьці падтрымліваў цябе! Хопіць спрачацца! Нам трэба аб'яднацца..." — кажа ён на заканчэнне.

15 жніўня на Пушкінскай плошчы ў Мінску людзі развітваюцца з Аляксандрам Тарайкоўскім — пратэстоўцам, які загінуў тут увечары 10 жніўня. Увесь стрым Еўрарадыё адтуль — па гэтай спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі