Дзяржаўныя ўстановы атрымаюць недзяржаўную прэсу за кошт апазіцыянераў

Актывісты грамадскага аб'яднання "Рух "За Свабоду" падпісалі шэраг дзяржаўных установаў на недзяржаўную прэсу.  Як паведаміў намеснік кіраўніка аб'яднання Юрась Губарэвіч, недзяржаўныя газеты будуць прыходзіць у Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, Адміністрацыю прэзідэнта, Міністэрства інфармацыі, КДБ, Канстытуцыйны суд і іншыя ўстановы, адказныя за рашэнне пытанняў са СМІ. У прыватнасці, яны будуць атрымліваць такія выданні, як "Новы час", "Вольнае Глыбокае", "Газета Слонімская".

Зроблена гэта для таго, каб нагадаць дзяржаўным органам пра неабходнасць наступных крокаў па справе незалежных СМІ, якія да гэтага часу прыходзяць чытачам у канвертах.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі