Дзяржава не ахоўвае крыжы ў Курапатах - Мінкультуры

Дзяржава не ахоўвае крыжы ў Курапатах. Пра гэта заявіла Міністэрства культуры Беларусі ў адказе на ліст грамадскасці ў сувязі з апошнімі актамі вандалізму ва ўрочышчы пад Мінскам, месцы пахавання ахвяраў масавых бальшавіцкіх рэпрэсій.
Намеснік міністра культуры Уладзімір Грыдзюшка патлумачыў грамадскім актывістам, што само ўрочышча, як занесенае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, знаходзіцца пад аховай, а вось памятныя знакі, у тым ліку і Крыж пакутаў, – не. Каб патрапіць пад ахову дзяржавы, крыжы мусяць прастаяць не менш за сорак гадоў, кажуць чыноўнікі.

Вось як патлумачыў Еўрарадыё сітуацыю старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў культуры і гісторыі Антось Астаповіч:

“Акрамя фармальнага падыходу да заканадаўства павінны быць і маральныя нормы, якімі мусяць кіравацца нашыя дзяржаўныя чыноўнікі і праваахоўныя органы.

Я лічу, што гэта чарговы паказчык адносінаў афіцыйнай дзяржаўнай ідэалогіі да такой праблемы, як масавыя рэпрэсіі ў 20-30-х гадах ХХ стагоддзя. Вельмі фармальнае выкананне заканадаўства, і больш нічога. І яны не хочуць гэтым займацца”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі