Дзярждэп прапанаваў расійскім "тролям" здаць Прыгожына

“Вы працуеце на Прыгожына Яўгена і яго агенцтва інтэрнэт-даследаванняў? Давайце камунікаваць", — прапануюць у Дзярждэпе / pixabay
“Вы працуеце на Прыгожына Яўгена і яго агенцтва інтэрнэт-даследаванняў? Давайце камунікаваць", — прапануюць у Дзярждэпе / pixabay

Дзярждэпартамент звярнуўся да работнікаў расійскай "фабрыкі троляў" з прапановай супрацоўнічаць. Праграма Дзярждэпа "Узнагароджанне за правасуддзе" апублікавала заклік да іх у Твітары. За інфармацыю пра расійскага бізнесоўца Яўгена Прыгожына абяцаюць да 10 млн даляраў.

Прыгожын — уладальнік "Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў". Дзярждэп падазрае, што гэта і ёсць тая самая расійская "фабрыка троляў".

"Вы працуеце на Прыгожына Яўгена і яго агенцтва інтэрнэт-даследаванняў? Давайце камунікаваць", — гаворыцца ў афіцыйным твітар-акаўнце праграмы Дзярждэпа.

Звесткі пра Прыгожына каштуюць прыкладна столькі ж, колькі звесткі пра паўночнакарэйскія кібергрупы, якія чыняць атакі на інфраструктуру ЗША. За дзень да абвесткі, звернутай да работнікаў "фабрыкі троляў", Дзярждэп прапанаваў да 10 млн даляраў за звесткі пра паўночнакарэйскіх хакераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі