Дзярждэпартамент ЗША пракаментаваў атаку на беларускія НДА

Кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс​ / Reuters
Кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента ЗША Нэд Прайс​ / Reuters

Дзярждэпартамэнт ЗША пракаментаваў ператрусы ў офісах няўрадавых арганізацый (НДА) Беларусі і затрыманні актывістаў.

"Мы далучаемся да нашых партнёраў у асуджэнні сённяшніх рэйдаў беларускіх уладаў, накіраваных супраць па меншай меры 19 грамадзянскіх, палітычных і адукацыйных НДА",напісаў кіраўнік прэс-службы Дзярждэпартамента Нэд Прайс у Twitter.

Паводле яго слоў, "ясна, што ў Беларусі палітычны крызіс", і адзіным спосабам выйсці з яго з'яўляецца спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных зняволеных.

Напярэдадні сілавікі прыйшлі з ператрусамі ў праваабарончыя і іншыя няўрадавыя арганізацыі ў Мінску і рэгіёнах. Ператрусы прайшлі ў офісах БАЖ, Беларускага Хельсінскага камітэта, лабараторыі "Новак", пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра "Вясна" і яшчэ больш за дзесятак іншых арганізацый, а таксама дома ў актывістаў. Паводле звестак праваабаронцаў, былі затрыманыя больш за 10 чалавек, у тым ліку кіраўнік "Вясны" Алесь Бяляцкі.

У Брусэлі на гэтыя дзеянні беларускіх уладаў адрэагавалі папярэджаннем — "грубыя парушэнні правоў чалавека і свабод будуць мець наступствы", напісаў напярэдадні ў Twitter прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана.

На мінулым тыдні сілавікі прыходзілі з ператрусамі ў рэдакцыі незалежных СМІ і журналістаў. Тады прадстаўнік КДБ Канстанцін Бычак тлумачыў, што затрыманні праводзіліся ў рамках шырокамаштабнай аперацыі "па зачыстцы ад радыкальна настроеных асоб". Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным 13 ліпеня казаў пра НДА і "так званыя заходнія СМІ", па якіх "вельмі актыўна пачалі весці працу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі