Дзяржкантроль пачаў ужо 22 крымінальныя справы за няправільныя тарыфы
Камітэт дзяржкантролю працягвае расследаваць сітуацыю з тарыфамі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Колькасць службоўцаў, якіх падазраюць у неабгрунтаваным завышэнні тарыфаў, пастаянна павялічваецца.
Як піша Intex-press, па стане на 29 лютага ў краіне пачатыя ўжо 22 крымінальныя справы за перавышэнне паўнамоцтваў. Намеснік начальніка аддзела Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Юрый Кардымон паведаміў, што тры з гэтых справаў — па Брэсцкай вобласці.
Тыдзень таму, як паведамляла Еўрарадыё, такіх справаў было 17.
Да заканчэння расследавання Дзяржкантроль вырашыў не абнародаваць імёны і пасады падазроных асоб.