Дзяржорганы будуць рэгістраваць свае сайты і ў даменнай зоне .бел

Дзяржаўныя органы Беларусі будуць рэгістраваць свае сайты і ў даменнай зоне .бел. Пра гэта стала вядома пасля таго, як у Палажэнне аб парадку функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў і арганізацый былі ўнесеныя змены. Адпаведную пастанову Савет міністраў прыняў 8 траўня, яе апублікаваў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Як інфармуе БЕЛТА, 9-ы пункт дакумента гучыць так: "Дзяржаўныя органы рэгіструюць даменныя імёны ў зонах .бел, .gov.by ці .mil.by". Пастанова ўступіла ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Нагадаем, дамен .бел быў выдзелены Беларусі ў верасні 2014 года. Чакаецца, што першыя дамены ў зоне .бел з'явяцца ў пачатку чэрвеня 2015-га.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі