Дзяржсакратар ЗША заклікае пусціць у Беларусь мітрапаліта Кандрусевевіча

Дзяржсакратар ЗША заклікае пусціць у Беларусь мітрапаліта Кандрусевевіча

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа звярнуўся да афіцыйнага Мінска з нагоды выгнання каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

"Больш за 40 дзён прайшло з часу, як беларускія ўлады не дазволілі свайму грамадзяніну, каталіцкаму арцыбіскупу Кандрусевічу вярнуцца ў краіну, грунтуючыся на сумнеўным меркаванні, што рэлігійныя лідары не павінны публічна выступаць супраць несправядлівасці. Іх крок — сам па сабе несправядлівасць і замах на свабоду веравызнання. Вера — гэта не проста асабістая справа. Я заклікаю беларускія ўлады выправіць гэтую несправядлівасць і дазволіць кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі вярнуцца ў краіну", — цытуе Радыё "Свабода" заяву Пампэа.

31 жніўня мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, якія вяртаўся з Польшчы, не пусцілі ў Беларусь. 14 верасня Дзяржаўны памежны камітэт заявіў, быццам яго пашпарт прызнаны несапраўдным. Пры гэтым прэс-сакратар Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі Юрый Санько паведаміў, што іншага грамадзянства Кандрусевіч не мае. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі