Дзяржстандарт выявіў парушэнні ў 94% правераных сёлета дзіцячых цацак
За 2021 год супрацоўнікі Дзяржстандарту праверылі каля трох тысяч найменняў дзіцячых цацак. У 94% былі выяўленыя парушэнні, пішуць "Мінск-Навіны".
Адным з важных крытэраў, па якім правяраюць цацкі, з'яўляецца надзейнасць мацавання дробных дэталяў. Падчас гульні дзеці могуць падавіцца дробнай дэталькай, што пагражае іх жыццю і здароўю.
Спецыялісты рэкамендуюць бацькам перад купляй цацкі праверыць на сайце Дзяржстандарту, ці не трапіла яна ў рэестр небяспечнай прадукцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.