EIMIC сыграюць у Рэактары індытронік і пакажуць відэа
20 студзеня ў мінскім, у клубе Рэактар адбудзецца канцэрт гурта Everything is made in China.
Гэта будзе першы канцэрт каманды ў новым 2011 годзе.
Everything is made in China - расійскі пост-рок гурт, створаны ў 2005 годзе ў Маскве. Да музычнага стылю каманды стасуюцца такія азначэнні як пост-рок, індытронік і эмбіэнт.
Пры стварэнні музыкі хлопцы выкарыстоўваюць як аналагавы гук, так і разнастайную электроніку. Everything is made in China аранжыруюць свае мінімалістычныя мелодыі з дапамогай вакальных, электронных і інструментальных сэмплаў.
Акрамя таго, у жывых канцэртах каманды ўдзельнічае арт-майстар Ілля Калеснікаў, які ў рэжыме рэальнага часу стварае адпавядаючы музыцы відэашэраг. Everything is made in China абяцаюць здзівіць мінскую публіку выдатным шоў.
Фота прадастаўлена гуртом.