ЕКА спыніла супрацоўніцтва з Раскосмасам па місіі ExoMars

ЕКА спыніла супрацоўніцтва з Раскосмасам па місіі ExoMars

Еўрапейскае касмічнае агенцтва спыніла супрацоўніцтва з Раскосмасам па місіі ExoMars. Пра гэта заявіў кіраўнік ЕКА Ёзаф Ашбахер. Ён спаслаўся на рашэнне кіраўніцтва арганізацыі. У сакавіку такое супрацоўніцтва было прыпынена ў сувязі з расійскай агрэсіяй супраць Украіны. Па словах Ашбахера, абставіны, якія вясной паўплывалі на пазіцыю ЕКА, "працягваюць пераважаць", піша meduza.io.

Кіраўнік Раскосмаса Дзмітрый Рагозін заявіў, што дасць каманду расійскаму экіпажу на Міжнароднай касмічнай станцыі "спыніць працу з еўрапейскім маніпулятарам ERA". Гэта своеасаблівыя "контрсанкцыі".

У рамках праекта ExoMars-2022 планавалася, што ў жніўні-верасні сёлета з Байканура на Марс будзе адпраўлены марсаход. Цяпер жа Рагозін запытаўся з Ашбахера, ці гатовы ён "адказаць перад чалавецтвам" за... "сабатаж" марсіянскай місіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі