Эколагаў і актывістаў не пусцілі ў залю грамадскіх слуханняў па АЭС
У Астраўцы пачаліся грамадскія слуханні папярэдняй справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе беларускай АЭС. У горадзе, ля якога зараз ужо актыўна рыхтуецца пляцоўка для станцыі і ствараецца інфраструктура будаўніцтва, сабраліся эколагі, навукоўцы, грамадскія актывісты, журналісты з Беларусі і Расіі. Але месца ў кінаканцэртнай залі “Астравец”, дзе праходзяць слуханні, знайшлося не ўсім. Вось што распавёў Ян Роўдзік, які зараз знаходзіцца ў Астраўцы:
“У 10 гадзінаў, калі пачалі запускаць людзей, палова залі ўжо была занятая. Тут сядзіць шмат падсадных людзей. Гэта тутэйшыя, з большага абыякавыя да будаўніцтва АЭС. У выніку шмат эколагаў і грамадскіх актывістаў стаяць у фае. Яны не могуць увайсці, ім нібыта няма месца ў залі. Але калі трэба пасадзіць у залю якіх-небудзь чыноўнікаў, людзі з бэджамі “Валанцёр” падыходзяць да падсадных і кажуць нешта накшталт “Так, два чалавекі зараз усталі і выйшлі!”– і так знаходзяць месцы для сваіх”.
Сярод тых, хто не прайшоў на грамадскія слуханні, лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.