Экс-дырэктар "Беллакта" больш за год за кратамі чакае суда — СМІ

Аляксей Грытусеў

Аляксей Грытусеў / volkovysk.eu

Больш за год за кратамі чакае суда былы дырэктар завода "Беллакт" 49-гадовы Аляксей Грытусеў. Яго затрымалі ў рамках гучнай "малочнай справы", высветліла "Наша Ніва".

Выданне называе Грытусева беларуска-расійскім бізнесоўцам. Паведамляецца, што большую частку кар’еры ён займаўся продажам малочнай прадукцыі. У маладосці ён працаваў на малочным заводзе ў Камянцы, пазней быў намеснікам гендырэктара на "Савушкавым прадукце". У 2007-2011 гадах Грытусеў узначальваў ваўкавыскае малочнае прадпрыемства "Беллакт". Некалькі гадоў мужчына ўзначальваў Гродзенскае абласное інвестыцыйнае агенцтва, а потым вярнуўся ў продаж прадуктаў.

Перад арыштам ён займаўся бізнесам у падмаскоўным горадзе Пушкіна, дзе мае кампанію "Оптымафуд". Яна пастаўляла ў Расію малочную прадукцыю з Лепеля, Шчучына, Маладзечна, Барысава і Слуцка.

"Малочная справа", у рамках якой затрымалі і арыштавалі дзясяткі чалавек, атрымала вядомасць у лістападзек 2023-га. Тады, паводле "Нашай Нівы", Грытусеву інкрымінавалі адкаты ад дылераў за пастаўкі таннай прадукцыі (аналагічна адбывалася ў "цукровай справе", па якой затрымлівалі дырэктараў цукровых заводаў).

Цяпер Грытусеў у СІЗА чакае суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі