Экс-форвард "Манрэаля" Сяргей Касціцын трэніруецца з хакеістамі "Юнацтва"

Экс-форвард "Манрэаля" Сяргей Касціцын трэніруецца з хакеістамі "Юнацтва"

Хакеіст Сяргей Касціцын пачаў трэніроўкі з клубам "Юнацтва". Пра гэта ў сацсетках паведаміла прэс-служба сталічнага клуба. 

Мінулы сезон 33-гадовы спартовец прапусціў з-за траўмы. У папярэднім сезоне ён згуляў 60 матчаў за мінскае "Дынама" і набраў 18 (5+13) ачкоў пры паказчыку карыснасці "-11".

У НХЛ Сяргей Касціцын згуляў шэсць сезонаў у складзе "Манрэаля" і "Нэшвіла". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі