Экс-начальнік Генштаба Беларусі пра Сахашчыка: ён заўсёды хацеў быць найлепшым
Экс-начальнік Генштаба Беларусі, генерал-маёр запасу Алег Белаконеў у інтэрв'ю "Мінск-навінам" выказаўся пра падпалкоўніка Валерыя Сахашчыка. 9 жніўня экс-камандзір 38-й брэсцкай дэсантна-штурмавой брыгады атрымаў пасаду прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы.
Раней Белаконеў гаварыў, што сябраваў з Сахашчыкам амаль тры дзесяцігоддзі. Цяпер жа ён ацэньвае яго дзеянні і асабістыя якасці негатыўна. Кажа, што "цяпер раскрываецца яго сапраўдны характар".
Адзіныя пазітыўныя словы Алега Белаконева былі наступныя: "Ён проста заўсёды хацеў быць найлепшым. І для яго, калі ён не станавіўся найлепшым, для яго гэта быў удар".
У лютым 2022-га Валерый Сахашчык запісаў зварот да беларускіх вайскоўцаў, каб яны не ўдзельнічалі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Тады Алег Белаконеў таксама выступіў з крытычным зваротам, у якім нагаварыў шмат негатыву пра свайго сябра.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.