Экс-напарнік Шумахера стаў незалежным дырэктарам беларускай IT-кампаніі SOFTSWIS

Рубенс Барыкела

Рубенс Барыкела / Matt Bishop

Былы бразільскі гоншчык "Формулы-1" Рубенс Барыкела увайшоў у беларускую IT-кампанію SOFTSWISS. Экс-напарнік Міхаэля Шумахера стаў у кампаніі незалежным дырэктарам па Лацінскай Амерыцы, заўважыла Tribuna.

Барыкела будзе выступаць кансультантам па рэгіянальнай бізнес-культуры і камунікацыі з партнёрамі на месцах, а таксама будзе пашыраць у лацінаамерыканскім рэгіёне інфармацыю пра індустрыю анлайн-забаваў.

Фірма SOFTSWISS вядомая сваёй працай у сферы крыптагэмблінгу: яна стварыла рашэнне для працы з крыптавалютамі ў сферы анлайн-забаваў.

Барыкела быў віцэ-чэмпіёнам Формулы-1 у 2002 і 2004 гадах і заваёўваў бронзу ў 2001 і 2009 гадах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі