Экс-паліцэйскага прызналі вінаватым у забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда
Былы паліцэйскі Дэрэк Шовін / Reuters
Экс-паліцэйскі Дэрэк Шовін, якога абвінавачвалі ў ненаўмысным забойстве афраамерыканца Джорджа Флойда, прызнаны вінаватым па ўсіх па ўсіх пунктах абвінавачвання. Такое рашэнне прыняў суд прысяжных у Мінеапалісе (штат Мінесота), паведамляе агенцтва ТАСС.
Шовіна прызналі вінаватым у забойстве другой і трэцяй ступені, гэта значыць ненаўмысным, а таксама ў прычыненні смерці Флойду па неасцярожнасці.
Больш цяжкім лічыцца забойства другой ступені. Максімальнае пакаранне за яго складае 40 гадоў пазбаўлення волі. У судзе таксама прагучала, што прысуд будзе вынесены праз восем тыдняў.
Шовін прысутнічаў на пасяджэнні, і спакойна адрэагаваў на рашэнне суда.
У мінулым траўні пры затрыманні афраамерыканца Джорджа Флойда Шовін ўжыў задушлівы прыём. Праз некаторы час Флойд памёр, а ў ЗША пачаліся беспарадкі і масавы рух пратэсту, які атрымаў назву BLM — Black Lives Matter.
26 траўня Шовін і яшчэ трое праваахоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў арышце Флойда, былі звольненыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.