Экспарт растваральнікаў і разбавіцеляў скараціўся ў 3000 разоў

Як вынікае са статыстычных дадзеных, за чатыры месяцы 2013 года Беларусь паставіла на экспарт 598 тон растваральнікаў і разбавіцеляў амаль на 739 тысяч долараў. За такі ж перыяд 2012-га на знешнія рынкі было адпраўлена 1,89 млн тон растваральнікаў і разбавіцеляў на 1,7 млрд долараў.


Разам са зніжэннем аб'ёмаў экспарту беларускіх растваральнікаў і разбавіцеляў узрасла іх сярэдняя цана: з 902 долараў за тону да 1236 долараў.


БелаПАН нагадвае, што ў 2012 годзе Беларусь экспартавала 3,25 млн тон растваральнікаў і разбавіцеляў на 2,8 млрд долараў (на 77% больш, чым у 2011 годзе). Рэзкі рост экспарту растваральнікаў выклікаў падазрэнні ў расійскага боку, які стаў меркаваць, што Беларусь стала пастаўляць нафтапрадукты на знешнія рынкі пад выглядам растваральнікаў і разбавіцеляў, што дазваляла не выплачваць пошліны ў расійскі бюджэт.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі