Эксперт: Калі Януковіч вырашыцца на сілавы сцэнар, то страціць легітымнасць

Такое меркаванне Еўрарадыё выказаў палітолаг, былы міністр замежных спраў Украіны Валерый Чалы.



Валерый Чалы: “У выпадку сілавога сцэнару відавочна, што прэзідэнт можа страціць легітымнасць. Тады ўжо не будзе лозунгаў апазіцыі, круглых сталоў — будуць мала кантраляваныя дзеянні вялікіх мас людзей, якія ператвараюцца ў такіх умовах у грамадзянскую супольнасць, у народ Украіны”.



На жаль, кажа суразмоўца Еўрарадыё, пакуль украінскія ўлады не паказваюць ніякай здольнасці ісці хоць на якія кампрамісы з пратэстоўцамі.

Фота: www.radiosvoboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі