Эксперт: Меркель больш не трэба атрымліваць кветкі ад Лукашэнкі

Эксперт: Меркель больш не трэба атрымліваць кветкі ад Лукашэнкі

Палітолаг Алесь Лагвінец у студыі Еўрарадыё разважае, чаму сустрэчы "нармандскай чацвёркі" больш не праходзяць у Беларусі.

"Чаму не ў Мінску? Бо ва ўсіх свае графікі. І Меркель, вядома, прасцей правесці сустрэчу ў Берліне. Няма сэнсу атрымліваць чарговыя кветкі ад Лукашэнкі".

 

"Не толькі Беларусь абдзеленая гэтым "нармандскім" фарматам. Я лічу, што і Польшча таксама. Яна магла б удзельнічаць у перамовах".

 

"Канфлікт не суцішаны. Сустрэча "нармандскай чацвёркі" — гэта спроба вырашыць, што рабіць далей!”

 

"Выглядае так, што на новай сустрэчы не будзе заключана ніякіх новых пагадненняў. Магчыма, толькі нейкія вусныя дамоўленасці".

 

"Беларускія ўлады хацелі б, каб сустрэчы Пуціна, Парашэнкі, Меркель і Аланда праходзілі ў Мінску. Ім гэта выгадна. Але гэтага не будзе".

 

"Ці выконваюцца Мінскія пагадненні? Збольшага паўнамаштабнай вайны няма. Але Украіна па-ранейшаму не мае кантролю над мяжой з Расіяй. Як яна можа праводзіць выбары на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей?"

 

"Сустрэчы "кантактных груп" у Мінску ― гэта толькі месца для сустрэчаў і дыскусій. Рашэнні прымаюцца ў Маскве і ў Кіеве".

 

"Замарожаных канфліктаў хапае. У нашай частцы свету таксама. Расія гэтым карыстаецца гэтым, каб уплываць на сітуацыю ў тых краінах, якія ёй не падпарадкоўваюцца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі