Эксперт: Не выключаю, што ў Расіі проста няма грошай на крэдыт

Заява Міхаіла Кудрына пра неплацежаздольнасць Беларусі адыёзная, і гэта нашай краіне трэба выказваць прэтэнзіі расіянам наконт “шэрага імпарту”. Такое меркаванне выказаў Еўрарадыё дэкан эканамічнага факультэта БДУ Міхаіл Кавалёў.  Міхаіл Кавалёў: “Кудрын заўсёды вядомы сваімі нетрадыцыйнымі заявамі. Я магу толькі сказаць, што гэтыя словы цалкам не адпавядаюць рэчаіснасці, і ніякіх асаблівых вялікіх праблем у Беларусі з плацёжным балансам няма, хіба што трэба трошкі тармазнуць “шэры імпарт”, які ідзе з Расіі”.

З іншага боку, Міхаіл Кавалёў падкрэслівае, што ў Расіі маглі скончыцца грошы для выдавання крэдытаў.

Міхаіл Кавалёў: “Думаю, што Расія так непрадумана размяшчала свае рэзервы, што не выключаю, што ў іх сапраўды ўжо няма якіх-небудзь соцень мільёнаў долараў, каб даць іх у крэдыт”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі