Эксперт: Сітуацыя ў Расіі спрыяе расійскім вытворцам, а не беларускім
Так эканаміст Леанід Злотнікаў пракаментаваў Еўрарадыё намеры беларускага МЗС скарыстацца заходнімі санкцыямі супраць Расіі.
Як паведамляла Еўрарадыё, 15 красавіка Уладзімір Макей заявіў, што ва ўмовах заходніх санкцыяў Беларусь можа заваяваць новыя расійскія рынкі.
Эканаміст Леанід Злотнікаў кажа, што Беларусь магла б прэтэндаваць збольшага на рынкі аўтамабілебудавання — сельгастэхніка і грузавыя аўтамабілі. Гэтыя рынкі былі абмежаваныя для нашай краіны пасля таго, як Расія ўступіла ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Але цяперашняя расійская сітуацыя выгадная найперш самім расійскім вытворцам. Нядаўняя дэвальвацыя расійскага рубля зрабіла не дужа выгадным экспарт у Расію.
Злотнікаў: "Вядома, Расія спажывае шмат прадуктаў харчавання, якія ўвозяцца з ЕС. Але дзякуючы дэвальвацыі рубля нашыя прадукты харчавання будуць станаціцца менш канкурэнтаздольнымі, чым расійскія. То бок, зараз у Расіі стварыліся ўмовы для расійскай прамысловасці. Для адваяваяння расійскага рынку не толькі ў краін далёкага замежжа, але і ў Беларусі".
Фота — vitbichi.by