Эксперт: Выбары ў Беларусі ў 2015 годзе будуць самыя спакойныя

Ён быў сведкам трагічных падзеяў ў Кіеве, у самы крывавы тыдзень. Усаў выступаў на сцэне Майдана, дзякаваў украінцам за іх мужнасць.



Сустрэча ў Варшаве пачалася з хвіліны памяці ваяроў Нябеснай Сотні (так называюць усіх загінулых у Кіеве паўстанцаў). Павел Усаў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад падзеяў ва Украіне і разам з прысутнымі абмеркаваў магчымыя сцэнары зменаў у Беларусі.



Эксперт адзначыў, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі ў 2015 годзе будуць самыя спакойныя ў гісторыі нашай краіны. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгралі ўкраінскія падзеі. Усаў лічыць, што лідары беларускай апазіцыі будуць баяцца арганізоўваць Плошчу, а беларускія ўлады зробяць усё магчымае, каб прадухіліць якія-небудзь пратэстныя акцыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі