Эксперт: Януковіч пры падтрымцы Пуціна рыхтуе контррэвалюцыю

Пра гэта заявіў былы кіраўнік знешняй выведкі Украіны Мікалай Маламуж.



"Ён атрымаў падтрымку прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і цяпер робіцца ўсё, каб Януковіч вярнуўся ва Украіну і зноў стаў прэзідэнтам, — цытуе словы Маламужа сайт censor.net.ua. — Гаворка ідзе не толькі пра вяртанне Януковіча ў статус законнага прэзідэнта, але і пра вяртанне паўнаты яго ўлады ва Украіне. Цяпер вядзецца актыўная праца з прыхільнікамі Януковіча ў Крыме і ўсходніх абласцях Украіны, каб людзі выйшлі на яго падтрымку, гэта значыць Януковіч рыхтуе контррэвалюцыю".



Экс-кіраўнік знешняй выведкі адзначыў, што першачарговая задача ўкраінскіх грамадзян у гэтым выпадку не дапусціць новага сілавога перавароту, чалавечых ахвяраў і грамадзянскай вайны.



Нагадаем, Віктар Януковіч, якога ўкраінскія ўлады абвесцілі ў міжнародны вышук, 27 лютага аб'явіўся ў Маскве. Ён заявіў, што лічыць сябе легітымным прэзідэнтам Украіны, хаця яго і адхіліла ад пасады Вярхоўная Рада. У пятніцу Януковіч збіраецца правесці ў Растове-на-Доне прэс-канферэнцыю.
 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі