Эксперт: За валютную стабільнасць расплаціцца рэальны сектар эканомікі

Як паведамляла Еўрарадыё, 21 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў пра стабілізацыю на валютным рынку. У доказ гэтага прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч дадаў, што ад пачатку года насельніцтва здала на 300 мільёнаў долараў больш, чым купіла.

Эканаміст Сяргей Чалы пагаджаецца, што на валютным рынку сітуацыя стабілізавалася. Аднак адзначае, што за цяперашнія высокія банкаўскія стаўкі па рублёвых дэпазітах вымушаны расплочвацца рэальны сектар эканомікі:

Чалы: "Адсоткавыя стаўкі настолькі высокія, што па іх ужо складана знайсці нармальных пазычальнікаў. Гэта значыць, за ўсю гэтую раўнавагу і за высокія адсоткавыя стаўкі па рублёвых дэпазітах зараз расплочваецца рэальны сектар эканомікі: пагаршэнне фінансавага становішча, "кепскія" пазыкі і крэдыторскія запазычанасці".

Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі