Што азначае звальненне галоўнага ідэолага з Адміністрацыі прэзідэнта?

Што азначае звальненне галоўнага ідэолага з Адміністрацыі прэзідэнта?

Пра тое, што Ігар Бузоўскі вызвалены ад пасады намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, стала вядома вечарам 21 снежня. "У сувязі з пераходам на іншую працу", ― коратка праінфармавала прэс-служба Лукашэнкі. У той жа дзень кіраўнік краіны выказаўся пра неабходнасць абнаўлення сваёй Адміністрацыі. Ён прапанаваў скараціць пасаду намесніка па ідэалогіі, чые абавязкі цяпер будуць выконваць першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

На просьбу Еўрарадыё ліквідацыю пасады намесніка па ідэалогіі ў Адміністрацыі кіраўніка краіны каментуюць медыяаналітык і палітаглядальнік Аляксандр Класкоўскі, а таксама палітолаг і юрыст Юрый Чавусаў. Падаем іх меркаванні.

Што азначае звальненне галоўнага ідэолага з Адміністрацыі прэзідэнта?

Відавочна, што зусім бракуе ў дзяржаве грошай. І даводзіцца аптымізаваць нават Адміністрацыю прэзідэнта. У гэтых умовах Аляксандр Лукашэнка прыкінуў, якой адзінкай можна ахвяраваць і скарачае адзінку найменей значную з яго гледзішча. Хаця перад гэтым чарговы раз паўтараў выказванні аб важнасці ідэалагічнай працы. Але там не змог сфармуляваць, што такое гэтая ідэалагічная праца

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі

"Па-першае, відавочна, што зусім бракуе ў дзяржаве грошай. І даводзіцца аптымізаваць нават Адміністрацыю прэзідэнта. У гэтых умовах Аляксандр Лукашэнка прыкінуў, якой адзінкай можна ахвяраваць і скарачае адзінку найменей значную з яго гледзішча. Хаця перад гэтым чарговы раз паўтараў выказванні аб важнасці ідэалагічнай працы. Але там не змог сфармуляваць, што такое гэтая ідэалагічная праца. Там і спорт, і культура, усяго патроху. І фактычна ўсе гэтыя гады, пачынаючы з вясны 2003 года, калі Лукашэнка выступіў з праграмным дакументам аб ідэалогіі, калі пачала стварацца ўся сістэма ідэалагічнай вертыкалі, так ніхто і не зразумеў, што гэта за звер такі ― беларуская дзяржаўная ідэалогія... Праца ўсёй гэтай сістэмы звялася да таго, што трэба пільнаваць лаяльнасць у дзяржаве. І сёння ідэолагам няма што людзям сказаць, бо ў іх за душой нічога няма. У святле прапагандысцкай машыны "рускага свету" бачна, што наш ідэалагічны апарат абсалютна бяссільны. Не ведае як і не ўмее процідзейнічаць яму. Толькі арыштаваць аўтараў "Рэгнума". І Лукашэнка разумее, што амбіцыйная задача стварыць асобную ідэалогію беларускай дзяржавы пацярпела паражэнне".

Што азначае звальненне галоўнага ідэолага з Адміністрацыі прэзідэнта?

Гэта не першае скарачэнне Адміністрацыі. Цягам апошніх гадоў колькасць чыноўнікаў Адміністрацыі скарачаецца, вага міністэрстваў і ураду павялічваецца. Я думаю, ідэалогія застанецца, проста кіраваць ёй будуць трошкі па-іншаму. Тут трэба разумець, што Адміністрацыя ― гэта крыху штучны праект. Гэта не урад, дзе ёсць пералік абавязкаў і пасадаў. Адміністрацыя заўжды будуецца пад пэўнага кіраўніка, пад асобаў, якія туды патрапляюць

Юрый Чавусаў

Юрый Чавусаў

"Не думаю, што гэта палітычнае рашэнне аб адмове ад ідэалогіі. Тым больш, што ідэалагічная вертыкаль усё ж застаецца. Мяркую, прапагандысцкая накачка застанецца. А прычына звальнення Бузоўскага ― у патрэбе аптымізацыі структуры Адміністрацыі. Тыя функцыі, якія выконваў Бузоўскі, застануцца. Гэта не першае скарачэнне Адміністрацыі. Цягам апошніх гадоў колькасць чыноўнікаў Адміністрацыі скарачаецца, вага міністэрстваў і ураду павялічваецца. Я думаю, ідэалогія застанецца, проста кіраваць ёй будуць трошкі па-іншаму. Тут трэба разумець, што Адміністрацыя ― гэта крыху штучны праект. Гэта не урад, дзе ёсць пералік абавязкаў і пасадаў. Адміністрацыя заўжды будуецца пад пэўнага кіраўніка, пад асобаў, якія туды патрапляюць. І не пералік працоўных функцыяў вызначае, каго прызначыць на пасаду. А персаналіі вызначаюць, як будуць размяркоўвацца іх абавязкі. Напрыклад, менавіта Пяткевіч, Шэйман у свой час вызначалі, чым яны будуць займацца, свае абавязкі".

 

Дзе будзе працаваць Ігар Бузоўскі, пакуль не вядома. Яму 44 гады. Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі працаваў са снежня 2014-га. Да таго часу чатыры гады ўзначальваў ЦК БРСМ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі