Эксперымент Еўрарадыё: рублёвы ўклад больш выгадны, чым долары і еўра
Мы паставілі на тое, што дэвальвацыі не будзе, і праз 5 месяцаў вярнулі свой дэпазіт з 20,1% прыбытку. Долар тым часам “падрос” на 8,5%, еўра — на 12%
25 ліпеня 2013 года Еўрарадыё кладзе ў “Беларусбанк” 100 тысяч рублёў. Гэта быў час валютнай панікі. Людзі чакалі дэвальвацыю: за ліпень рублёвыя дэпазіты знізіліся за 9,3%. А мы, наадварот, вырашылі рызыкнуць і паспрабаваць зарабіць на шалёных працэнтах, якія банкі прапанавалі, каб утрымаць укладальнікаў.
Бо банкі тады засталіся амаль без рублёў і ўзнялі стаўкі па дэпазітах да 45% гадавых. А пазней — і яшчэ вышэй, але пад такія шалёныя працэнты грошы бралі як мінімум на тры месяцы. Мы выбіраем менш прыбытковы дэпазіт — усяго 30% гадавых. Але свае грошы можам зняць ужо праз 15 дзён — як толькі запахне смажаным.
Рублёвы дэпазіт: даход 20,1%. Мінус 8,5% інфляцыі
Праз першыя 15 дзён мы вырашаем працягнуць дэпазіт. Падсаджваемся на дэпазітную іголку, хаця ўвесь час здаецца, што дэвальвацыя — заўтра.
Напружанне на міжбанкаўскім рынку суцішаецца толькі ў канцы года. Увесь гэты час мы захоўваем грошы на рахунку. А цяпер, калі Расія абяцае крэдыт у $2 млрд, вырашаем забраць уклад. Бо дэвальвацыйнай інтрыгі на бліжэйшы час больш няма.
У банку мы атрымліваем на рукі 120100 рублёў. Даход за 5 месяцаў складае 20,1% — па 4% за месяц!
На першы погляд, мы зрабілі вельмі выгадны ўклад. “Але рэальную даходнасць трэба лічыць з папраўкай на інфляцыю”, — уносіць карэктывы незалежны аналітык Сяргей Чалы. Са жніўня па снежань 2013 года інфляцыя склала 8,5%... І наш прыбытак ўжо не выглядае так пераканаўча — 11,6%.
Боязь дэвальвацыі
Як і ўсе нармальныя людзі, мы па-ранейшаму крыху баімся дэвальвацыі, таму хочам адразу набыць долары. За 120100 рублёў атрымліваем $12,5. А ў ліпені 2013 года, калі мы клалі на дэпазіт 100000, мы маглі набыць на іх $11,3.
Атрымліваецца, у доларах мы зарабілі менш, чым у рублях. За 5 месяцаў долар “прыбавіў” 750 рублёў, ці амаль 8,5%. Так, 20100 рублёў рублёвага прыбытку ненавязліва ператвараюцца ў $1,2.
Каварная інфляцыя
Кожны раз, калі мы здымаем грошы з рублёвага дэпазіту і пакідаем у рублях (напрыклад, каб што-небудзь набыць), мы сутыкаемся са стратамі ад інфляцыі. Бо, згодна з афіцыйнай статыстыкай, за пяць месяцаў (пакуль мы трымалі ўклад) гэтае “што-небудзь” падаражэла ў сярэднім на 8,5%.
Калі мы не хочам звязвацца з інфляцыяй знятыя грошы трэба перавесці ў долары. І ўжо за долары “што-небудзь” набыць. Бо захоўваць грошы ў рублях, але цяпер ужо не ў банку, а дома, не мае сэнсу. Адсоткаў няма, затое па-ранейшаму ёсць рызыка прагарэць на дэвальвацыі.
Валюта ў матрацы: у доларах +8,5%, у еўра +12%. Мінус 8,5% інфляцыі
Іншы варыянт, якія быў у нас у сярэдзіне жніўня: не класці грошы ў банк, а захоўваць у матрацы, у доларах ці ў еўра. Ці было б гэта больш выгадна, чым дэпазіт?
25 жніўня на 100 тысяч набываем долары — па 8850 рублёў за долар. Атрымліваецца 11,3. Зразумела, 30 цэнтаў у беларускім банку нам ніхто не выдасць, але для дакладнасці разлікаў пакінем гэтую лічбу за коскай.
27 студзеня долар каштуе 9600 рублёў. Здаём нашы 11,3 долара, і атрымліваем 108480 рублёў. Гэта менш, чым мы забралі з дэпазіту. Прыбытак за 5 месяцаў склаў амаль 8,5% — яго ўвесь з'ела б інфляцыя.
З еўра сітуацыя падобная. 25 жніўня набываем на 100 тысяч рублёў 8,53 еўра. А 27 студзеня здаём іх, і атрымліваем 112116 рублёў. Даход 12% — інфляцыю пакрываем, але атрымліваем усяго каля 3,5% прыбытку.
<p text-align:="" center;"="">Закупы
Але, як кажуць, ёсць адзін нюанс. Калі, дастаўшы валюту з матраца, мы вырашаем патраціць яе, скажам, у Літве, на падаражэнні ў беларускіх крамах можна не зважаць. У такім выпадку долары і еўра за пяць месяцаў даюць адносна рубля (у тым ліку і таго рубля, які ляжыць на дэпазіце) 8,5% і 12% росту адпаведна.
Сам рублёвы дэпазіт, як мы палічылі ў першых абзацах тэксту, вырас (з улікам інфляцыі) на 11,6%. І еўра апынаюцца больш выгаднымі!
Варыянт укладу |
Страты пры дэвальвацыі |
Даход за 5 месяцаў, % |
Улічваем інфляцыю |
Улічваем ваганні курса |
Вынік |
|
Рублёвы дэпазіт |
Ёсць |
20,1 |
Так |
Не |
+11,6% |
|
Рублёвы дэпазіт з “выхадам” у долары |
Ёсць |
9,4 |
Не |
Так |
+9,4% |
|
Без дэпазіту: валюта ў матрацы |
долары |
Няма |
8,5 |
Так |
Не |
0 |
еўра |
Няма |
12 |
Так |
Не |
+3,5% |
|
Валютны дэпазіт |
Няма |
3,3 |
Не |
Не |
+3,3% |
Валютны дэпазіт: даход 3,3%. На інфляцыю не зважаем
Быў і такі варыянт: улетку мы вырашаем не губляць нервы і адкрываем не рублёвы, а валютны ўнёсак. У такім выпадку нам трэба было б пачакаць яшчэ месяц, каб грошы праляжалі на рахунку паўгода. Эфектыўная стаўка па дэпазіце склала б каля 6,6% гадавых.
За паўгода атрымліваем толькі 3,3%. Гэта няшмат, але затое спім спакойна. І памятаем пра прыемны бонус: адносна рубля долары, размешчаныя на валютным дэпазіце, растуць.
Калі няма жадання “гуляцца ў рубель”, і грошы можна пакінуць у банку надоўга, ёсць сэнс пашукаць больш прыбытковыя валютныя інструменты. Напрыклад, аблігацыі Мінфіна.