Эксперымент: офіс стаў працаваць 4 дні, прадукцыйнасць вырасла на 40%

Эксперымент: офіс стаў працаваць 4 дні, прадукцыйнасць вырасла на 40%

Microsoft, адна з найбуйнейшых у свеце транснацыянальных кампаній, у жніўні правяла эксперымент у Японіі. Яе мясцовы офіс перайшоў на 4-дзённы працоўны тыдзень. Усе 2300 чалавек атрымалі дадатковы выхадны дзень у пятніцу. Пры гэтым ім пакінулі ранейшы заробак, не быў скарочаны і адпачынак. Цікава, што 8% супрацоўнікаў новаўвядзенне не спадабалася!

Як інфармуе meduza.io, вынікі эксперымента паказалі, што ў параўнанні са жніўнем мінулага года прадукцыйнасць супрацоўнікаў павялічылася на 40%! Кампанія атрымала дадатковы прыбытак, а таксама стала на 23% менш спажываць электраэнергіі, на 58% знізілася выкарыстанне паперы.

Эксперымент збіраюцца паўтарыць зімой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі