Эксперыменты з "Троіцай" на Каляды
25-га снежня ў к/з «Мінск» этна-трыа "Троіца" зладзіла
традыцыйны сольны канцэрт і прэзентавала
новы альбом "Жар-жар".
Гэтай імпрэзай музыканты, так бы мовіць, выпрабавалі свайго слухача нязвыклым гучаннем і новым іміджам. Падаецца, што з эксперыментальным альбомам у гурта ўсё атрымалася, а вось звыклага і ўпадабанага "троіцкага" містыцызму на канцэрце не ставала.
Як кажуць самі музыканты, "Жар-жар" - гэта не зусім «Троіца». Бо музыка "Троіцы" - гэта ўсё ж-такі асобны пласт, які адрозніваецца ад дадзенага эксперыменту. Лідэр гурта Іван Кірчук ад каментароў пакуль адмаўляецца - маўляў, "Троіца" - адзіная і непаўторная.
Але агульнае ўражанне ды адчуванне пасля канцэрту ў большасці прыхільнікаў творчасці "Троіцы" - усхваляванае і радаснае.
Глядач: "З першых хвілін выступу "Троіцы" ўсё больш нарастала захапленне, якое пераўтварылася напрыканцы канцэрта ў натуральны экстаз. Кожны ўдзельнік гурта віртуозна валодае рознымі аўтэнтычнымі інструментамі, але больш за іншых сваёй віртуознасцю мяне заўжды здзіўляў і здзіўляе Іван Кірчук".
-Так, - дадае жанчына побач. - Гэта сапраўдны чалавек-аркестр!
Прыйшлі паслухаць "Троіцу" і "замежныя" госці – мы пазнаёміліся ў файе з невялічкай групай палякаў і немцаў. Кажуць, паслухаць гурт вельмі раяць нават ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі.
-І не здарма! -распавядае Даніэль. - Гэту з'яву, творчасць Кірчука, нават цяжка назваць песнямі. Гэта нешта большае! У іх можна пазнаць гукі самога жыцця, чуць жывыя эмоцыі – шчасце, каханне, пакуты, боль.. Цяжка паверыць у тое, што беларускія продкі былі здольнымі выконваць свае песні ў такім зразумелым нам зараз, своеасаблівым рытме, як гэта робяць музыканты "Троіцы".
Да нашай размовы ціхенька далучаецца сталы мужчына:
"Мае адчуванні пасля канцэрту? Магутна! Ганаруся "Троіцай", люблю і ганаруся.- І нечакана дадае: "Як пад танкам пабываў!"
Канцэрт стаў адкрыццём для тых, хто толькі пачынае далучацца да аутэнтычнага мастацтва. А з новым, жорстка-рокавым гучаннем, - яшчэ і неспадзяванкай для сапраўдных прыхільнікаў этна-трыа "Троіца".