Экспрэс-тэсты на COVID-19 прыбудуць у Беларусь на гэтым тыдні
На гэтым тыдні ў Беларусь паступіць пробная партыя экпрэс-тэстаў на каранавірус. Пра гэта на брыфінгу 16 красавіка паведаміў прадстаўнік Мінздароўя Аляксандр Пацэеў.
Аднак масава карыстацца гэтымі тэстамі не будуць, бо яны не сертыфікаваныя на тэрыторыі нашай краіны. Спярша павінна прайсці апрабацыя гэтых тэстаў.
Дарэчы, у свабодны продаж іх таксама пакуль што не пусцяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.