Экспрэс-тэсты на ВIЧ па слiне з'явяцца ў беларускіх аптэках
З новага года экспрэс-тэсты на ВIЧ па слiне будуць прадавацца ў беларускіх аптэках. Тэст не патрабуе забору крывi i ўсяго за 20 хвiлiн паведамляе пра наяўнасць ці адсутнасць ВIЧ-iнфекцыi з дакладнасцю ў 99%.
Ужо зараз такі тэст на ВІЧ можна бясплатна i ананiмна прайсці ў цэнтрах, дружалюбных падлеткам. Там жа можна атрымаць кансультацыю. Сёння ў Беларусi дзейнiчае 50 такiх цэнтраў, адкрытых сумесна з Дзiцячым фондам ААН i Мiнiстэрствам аховы здароўя, піша газета "Звязда".
Магчымасць зрабіць тэст самому распрацоўваецца ў межах спецыяльнай кампанii Аб'яднанай праграмы ААН па ВIЧ/СНIД i Дзiцячага фонду ААН "Датычыцца нават тых, каго не датычыцца", якая ахапiла сёлета ўсе абласныя гарады.
У Беларусі зарэгiстравана больш за 21 тысячу выпадкаў ВIЧ-iнфекцыi. Большасць выяўленых выпадкаў прыпадае на ўзрост ад 15 да 49 гадоў. Паводле апошнiх звестак, ВIЧ-станоўчы чалавек, якi атрымлiвае своечасовае лячэнне, можа пражыць гэтак жа доўга, як здаровы.
Пры эфектыўным лячэннi верагоднасць перадачы вiруса iншаму чалавеку значна знiжаецца. Жанчына з ВIЧ можа нарадзiць здаровае дзiця, калi своечасова даведаецца пра свой дыягназ i пачне лячэнне.