Эльвіра Герман хацела падарыць золата хлопчыку з ДЦП і выйграла яго

Эльвира Герман хотела подарить золото мальчику с ДЦП и выиграла его

Беларуская бягуха Эльвіра Герман 22 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў Мінску заваявала срэбны медаль сярод лёгкаатлетаў Беларусі, Украіны, краін Балтыі і балканскага рэгіёна.

На матч дзяўчына запрасіла Паўла Рашчынскага — хлопчыка з ДЦП, які малюе карціны пальцамі левай нагі. Пасля яна падарыла яму свой медаль і сказала, што спадзяецца на золата, піша "Прессбол".

"Нядаўна пазнаёмілася з гэтым хлопцам. Захацела зрабіць для яго нешта прыемнае. І ён быў адным з натхняльнікаў майго забегу. Спадзяюся, наступным разам падару яму залаты медаль".

І Эльвіра выйграла золата чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Германіі. Яна прабегла 100 метраў з бар'ерамі за 12,67 секунды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі