Эндру Макінтош: У Беларусі не будзе свабодных выбараў без свабодных медыяў

6-7 чэрвеня ў Варшаве прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная дэмакратызацыі СМІ ў Беларусі. На ёй не прысутнічалі прадстаўнікі беларускага міністэрства інфармацыі. А кіраўнік падкамітэту па СМІ Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Эндру Макінтош упэўнены, што свабодных выбараў у Беларусі не будзе, пакуль не будзе свабодных медыяў, а таксама ў тым, што еўрапейцы павінныя зрабіць усё, каб беларусы маглі атрымліваць аб’ектыўную інфармацыю па-беларуску. ЕРБ: Якая мэта гэтай канферэнцыі?

Эндру Макінтош:
Мы хочам даць столькі падтрымкі СМІ ў дыктатарскай Беларусі, колькі магчыма. Мы хочам падтрымаць незалежную прэсу, тэлебачанне і радыё, свабодны інтэрнэт для людзей у Беларусі, якія яго сёння не маюць.

ЕРБ: Чаму менавіта тут, у Варшаве, і зараз?

Эндру Макінтош: Варшава знаходзіцца дастаткова блізка для людзей з Беларусі, якія ўдзельнічаюць у канферэнцыі. Яны выдатныя выступоўцы. У нас была дэлегацыя беларусаў у Савеце Еўропы ў Страсбургу ў Францыі. І гэта было добра. Але Варшава – прасцей. Час падыходзіць, таму што ў Беларусі набліжаюцца парламенцкія выбары ў канцы году. І мы хочам, каб нашае меркаванне было зразумелым: у вас не будзе свабодных выбараў, пакуль не будзе свабодных медыяў.

ЕРБ: Чаго вы чакаеце ад гэтай канферэнцыі?

Дэвід Макінтош: Каб атрымаць тое, што мы хочам атрымаць, трэба каб змяніўся рэжым, трэба новая ўлада. Але новай ўлады мы не атрымаем. Мы не зможам зрабіць карэнных зменаў. Мы збіраемся звярнуць увагу еўрапейцаў на праблемы Беларусі і спадзяемся, яны змогуць дапамагчы, чым змогуць.

ЕРБ: Вы сказалі, што наўмысна праводзіце канферэнцыю напярэдадні парламенцкіх выбараў. Думаеце, гэта дапаможа неяк дэмакратызаваць выбары?

Эндру Макінтош: Мы б хацелі, каб у Беларусі прайшлі свабодныя выбары. Для гэтага патрэбная свабодная прэса. Не толькі на час выбараў, але заўсёды. Для таго, каб людзі маглі прымаць узважаныя рашэнні па палітычнай будучыні.

ЕРБ: Чула, вы плануеце прыняць рэзалюцыю...

Эндру Макінтош: Так. Мы працуем над рэзалюцый. Заўтра ў абед мы ўжо будзем ведаць, што хочам сказаць. Гэта будзе дэкларацыя намераў. У ёй не будзе гаварыцца: мы заўтра лібералізуем СМІ ў Беларусі. Таму што мы не можам.

ЕРБ: А што вы можаце?

Эндру Макінтош: Мы можам даць маральную падтрымку. Мы можам даць доступ з-за межаў Беларусі: з Вільні, Беластоку ці з якога-небудзь іншага месца. Мы можам заахвоціць незалежныя замежныя СМІ надзяляць болей увагі патрэбам беларусаў. Да прыкладу, я з Вялікабрытаніі. І брытанская вяшчальная карпарацыія ВВС ужо шмат год вяшчла на Усходнюю Еўропу. Але яны спынілі гэтае вяшчанне, каб больш увагі надзяляць арабскаму свету. Можа, гэта і апраўдана, але яны дакладна памыляюцца наконт Беларусі. Таму што ВВС абавязана рызыкнуць даць беларусам магчымаць слухаць свабоднае радыё і тэлебачанне. І ў першую чаргу радыё на беларускай мове.

ЕРБ: Якая вашая асабістая пазіцыя па беларускім пытанні? Чаму нашая краіна вас так цікавіць?

Эндру Макінтош: Ну, я старшыня падкамітэту па СМІ Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы ў Страсбургу. Але я таксама быў міністрам інфармацыі ва ўрадзе Тоні Блэра некалькі год таму. Таму мне была вельмі цікавая гэтая сфера. Канечне, свабода слова – гэта нязначная частка таго, чым я займаўся ў якасці міністра і таго, што я раблю зараз у Страсбургу.

ЕРБ: Вы асабіста спадзяецеся на поспех?

Эндру Макінтош: Я рэаліст. І думаю, што без змены рэжыму ў Беларусі (на што мы спадзяемся) мы не дасягнем нашай мэты хутка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі