Эпіцэнтр пажару на нафтабазе пад Кіевам лакалізаваны
У выніку здарэння тры чалавекі загінулі, яшчэ 10 трапілі ў лякарні.
Эпіцэнтр пажару на нафтабазе пад Кіевам лакалізаваны. Пра гэта паведаміў у сваім Твітэры міністр унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў. Паводле яго словаў, эпіцэнтр агня павінен выгараць некалькі гадзінаў.
Пажар на нафтабазе “БРСМ-Нафта” ў Васількаўскім раёне Кіеўскай вобласці пачаўся ўвечары 8 чэрвеня, а ўчора раніцай там адбыўся моцны выбух.
У выніку здарэння 3 чалавекі загінулі, яшчэ 10 чалавек з апёкамі і раненнямі знаходзяцца ў кіеўскіх лякарнях, паведамляе УНІАН.