Ермакова: 30-адсоткавую валютную камісію могуць адмяніць яшчэ да 1 лютага

30-адсоткавы збор на куплю валюты могуць адмяніць яшчэ да 1 лютага. Пра гэта 26 снежня паведаміла старшыня праўлення Нацбанка Надзея Ермакова.

Паводле ранейшых рашэнняў, камісія на куплю валюты павінна дзейнічаць да 1 лютага 2015 года. "Але з улікам сітуацыі не выключана, што гэты збор будзе адменены раней. Можа быць, ён будзе адмяняцца паступова", — перадае БЕЛТА словы Ермаковай.

Па словах кіраўніцы Нацбанка, аналіз сітуацыі паказвае, што з 1 лютага збор будзе адменены ў кожным разе.

Акрамя таго, Ермакова звярнула ўвагу, што для дзеяння збору абраны час, калі прадпрыемствы панясуць ад гэтай меры найменшыя страты. Напрыканцы снежня — на пачатку студзеня шмат святочных дзён, калі прадпрыемствам не спатрэбіцца валюта на біржы. Таму ім не давядзецца плаціць 30-адсоткавы збор.

Фота — sb.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі