ЕС аб правах чалавека ў Беларусі: паляпшэнняў няма. Абмяркуем з Алегам Гулаком
Значных паляпшэнняў у галіне правоў чалавека і дэмакраты ў Беларусі у 2016 годзе заўважана не было. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Еўрасаюза. А калі казаць пра свабоду асацыяцый і свабоду выказвання меркаванняў, то тут, адзначаецца ў дакуменце, назіраюцца “сістэмныя парушэнні”. Няўжо не было нічога станоўчага? Нават нягледзячы на тое, што беларускі ўрад ухваліў цэлы Нацыянальны план па правах чалавека?
Гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё са старшынёй Беларускага хельсінскага камітэта Алегам Гулаком адразу пасля выпуску навін у 15.00.
Слухаць эфір можна па гэтай спасылцы. Відэатрансляцыю са студыі глядзіце на нашых старонках у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", а таксама на канале Youtube.