ЕС апублікаваў пашыраны “чорны спіс” расіян

У спіс дададзеныя 15 чалавек, у прыватнасці, віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак, сталы прадстаўнік прэзідэнта ў Крыме Алег Белавенцаў, міністр па справах Крыму Алег Савельеў, губернатар Севастопаля Сяргей Мяняйла, сенатар ад выканаўчай улады Крыму Вольга Кавіцідзі, віцэ-спікеры Дзярждумы Людміла Швецава і Сяргей Нявераў, кіраўнік Генштабу Валерый Герасімаў і дырэктар ГРУ Ігар Сяргун, супрацоўнік ГРУ Ігар Стралкоў, лідэры сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны Герман Пракоп і Валерый Болатаў, кіраўнік Данецкай народнай рэспублікі Сяргей Пургін, прадстаўнікі кіраўніцтва ДНР Дзяніс Пушылін і Сяргей Цыплакоў.



Усім ім забараняецца ўезд у краіны Еўрасаюзу, іх актывы (пры наяўнасці такіх) на тэрыторыі ЕС замарожваюцца.



17 сакавіка Еўрасаюз апублікаваў першапачатковы санкцыйны спіс для Расіі і Крыму, у якім было 21 прозвішча. Тады ў яго былі ўключаныя 8 прадстаўнікоў кіраўніцтва Крыму: прэм’ер-міністр Сяргей Аксёнаў, спікер Дзяржсавету Уладзімір Канстанцінаў, першы віцэ-прэм’ер ураду Рустам Тэміграліеў, намеснік камандуючага Чарнаморскім флотам Дзяніс Беразоўскі і інш.



21 сакавіка ў спіс былі дададзеныя яшчэ 12 высокапастаўленых чыноўнікаў, сярод іх віцэ-прэм’ер ўраду РФ Дзмітрый Рагозін, спікер Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, спікер Дзярждумы Сяргей Нарышкін і іншыя.


Абноўлены спіс уступае ў сілу ад сённяшняга дня, перадае Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі