ЕС асудзіў чарговыя смяротныя пакаранні ў Беларусі

ЕС асудзіў чарговыя смяротныя пакаранні ў Беларусі

Еўрапейскі саюз выступіў з асуджэннем таго факту, што ў Беларусі ў лістападзе пакаралі смерцю двух чалавек — Івана Куляша і Сяргея Хмялеўскага. Адпаведную заяву распаўсюдзіў прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў.

"Працяг прымянення смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатоўнасці супрацоўнічаць па гэтым пытанні з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з ЕС, і разгледзець пытанне ўвядзенне мараторыя на ўжыванне смяротнага пакарання", — гаворыцца ў заяве. У дакуменце адзначаецца, што Беларусь брала на сябе такое абавязанне ў адказ на рэкамендацыі, зробленыя Саветам ААН па правах чалавека ў рамках Універсальнага перыядычнага агляду. Да таго ж, справа Хмялеўскага была на абскарджанні ў Камітэце ААН па правах чалавека. Гэтая структура ў жніўні 2016 года паінфармавала беларускія ўлады, што разглядае скаргу.

Еўрасаюз нагадаў, што пытанне пра адмену смяротнай кары ў Беларусі ўздымалася неаднаразова. Згадвалі пра гэта і прадстаўнікі ЕС высокага ўзроўню падчас нядаўніх візітаў у Мінск.

ЕС заклікае Беларусь замяніць астатнія смяротныя прысуды на больш мяккія і неадкладна ўвесці мараторый на выкананне смяротнага пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі