ЕС узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі

ЕС узгадніў шосты пакет санкцый супраць Расіі

Краіны Еўрасаюза дамовіліся наконт шостага пакету санкцый супраць Расіі. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрапейскага Савета Шарль Мішэль.

Шосты пакет уключае наступныя меры:

— частковае эмбарга на пастаўкі расійскай нафты (больш за 2/3 паставак);

— адключэнне ад SWIFT расійскага Сбербанка;

— забарону трох расійскіх дзяржаўных СМІ;

— пашырэнне персанальных санкцый за падтрымку вайны супраць Украіны.

Пад канец года ЕС адмовіцца ад 90% паставак расійскай нафты. Шарль Мішэль выказаў меркаванне, што гэта максімальны ціск на Расію, каб спыніць вайну.

Дыскусіі вакол шостага пакета санкцый доўжыліся месяц. Асабліва складаным было пытанне паставак расійскай нафты.

Выступаючы напярэдадні перад кіраўнікамі ЕС, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуў увагу на тое, што яны працягваюць гандляваць з Расіяй нават у цяперашніх умовах: "І чаму вы залежыце ад Расіі, ад іх ціску, а не наадварот? Гэта Расія павінна залежаць ад вас!".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі