Эштан — Мартынаву: Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ

Еўрасаюз рыхтуе захады ў адказ у адносінах да беларускіх уладаў у сувязі з "масавымі арыштамі і пераследам прадстаўнікоў грамадскай супольнасці ў перыяд пасля выбараў". Пра гэта заявіла сёння вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан падчас сустрэчы ў Брусэлі з кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым.

"Высокі прадстаўнік нагадала міністру Мартынаву, што ЕС разглядае адпаведныя захады ў адказ на поствыбарныя падзеі з тым, каб ўхваліць іх на Савеце замежных справаў 31 студзеня 2011 года", — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Эштан.

Эштан заклікала да "неадкладнага вызвалення асобаў, затрыманых па палітычных матывах, і да неадкладнага спынення пераследу апазіцыі, дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадскай супольнасці".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі