Еўра ўвядуць у Літве з 1 студзеня, большасць літоўцаў выступаюць супраць
Літоўскі парламент прыняў у чацвер законапраект аб увядзенні еўра з першага дня 2015 года.
Урад лічыць, што прыняцце еўрапейскай валюты ўмацуе бяспеку краіны. Аднак, як сцвярджаюць сацыёлагі, 60% грамадзян Літвы выступаюць супраць прыняцця еўра.
Паведамляецца, што разлікі ў літах захаваюцца на працягу 15 дзён з моманту прыняцця еўра. Абмен літаў на еўра будзе адбывацца без абмежаванняў і без пэўнага тэрміну.
Нагадаем, ад пачатку года на еўра перайшла Латвія.
Фота — AFP