Еўрабачанне: Шасцёрка лепшых супраць шасцёркі горшых (Відэа)

Еўрарадыё выбрала шэсць фаварытаў фіналу і шэсць самых дастойных “няўдачнікаў” паўфіналаў.

Безумоўна, адзін з фаварытаў сёлетняга Еўрабачання — Францыя. Ды не проста так. Сама Патрысія Кас прыехала ў Маскву адстойваць імідж сваёй краіны, заплямленны мінулымі конкурсамі.
Patricia Kaas. Et S'il Fallait Le Faire


Англія не адстала ад Францыі. Музыку для маладой спявачкі Джэйд Эвэн напісаў сам Эндру Вэбэр — вядомы кампазітар, аўтар мюзікла “Ісус Хрыстос — суперзорка”. Дарэчы, ён таксама выступіць у Маскве.
Jade Ewen. It's My Time

З Аляксандрам Рыбаком і Нарвегіяй усё і так ясна. Перамогу яму прарочаць ужо не першы тыдзень: як букмекеры, журналісты, так і эксперты.
Аляксандр Рыбак. Fairytale

Эратычна-антыкрызіснае шоў Украіны даказала ў паўфінале, што прэтэндуе калі не на перамогу, то на даволі высокае месца.
Святлана Лабада. Be my Valentine! (Anti-crisis Girl)

Ісландская прыгажуня Ёганна і яе мілае зімовае захапляльнае шоў. Ці здолее яна растапіць сэрцы еўрапейцаў?
Yohanna. Is It True?

Боснія і Герцагавіна. Эксперты таксама прадракаюць ім высокае месца ў фінале. Чаму не? Неардынарная песня. Нечым нагадвае Рыбака.
Regina. Bistra Voda



А вось шасцёрка лепшых “няўдачнікаў” па версіі Еўрарадыё. Славенія. Цікавае шоў і файная песня. Цікава, хто галасаваў супраць?
Quartissimo feat. Martina. Love Symphony

Дзяўчаткі з Андоры таксама маглі б трапіць у фінал. Але лёс склаўся інакш.
Susanne Georgi. La Teva Decisió (Get A Life)

Застаўся за бортам і модны гурт са Швейцарыі. Памятаецца, як некалі ў фінал не прайшлі папулярныя ва ўсім свеце шведскія альтэрнатыўшчыкі The Ark.
Lovebugs. The Highest Heights

Лідзія Капаня з Польшчы. Выдатны вакал і добрая песня. Але...
Lidia Kopania. I Don't Wanna Leave

Мілы і прыемны славацкі дуэт таксама не прайшоў у фінал. Яшчэ адна славянская краіна не трапіла ў модныя тэндэнцыі сучаснай еўрапейскай поп-музыкі
Kamil Mikulčík & Nela Pocisková. Leť Tmou

Не згадаць Пятра Ялфімава, было б не патрыятычна. Усе мы ў сэрцах спадзяваліся, што ў наступным годзе Еўрабачанне пройдзе на Мінск-арэне. На жаль, не атрымалася. Можа ў 2014-м?
Пётр Ялфімаў. Eyes That Never Lie

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі