Еўракамісія патрабуе ад Google тлумачэнняў
Еўракамісія ў пятніцу накіравала ліст у кампанію Google Inc., якая валодае самай папулярнай пошукавай сістэмай у інтэрнэце, з патрабаваннем даць тлумачэнні адносна палітыкі кампаніі, звязанай са зборам прыватнай інфармацыі аб карыстальніках, піша газета "Уол-стрыт джорнэл". Google захоўвае гісторыю карыстальніцкіх запытаў да двух гадоў. Тэрмін захоўвання дадзенай інфармацыі і з'яўляецца прадметам боязі Еўракамісіі.
У лісце Еўракамісіі гаворка ідзе аб магчымых парушэннях артыкула прынятага Еўрапарламентам закона, які ў шэрагу выпадкаў забараняе збор і апрацоўку персанальнай інфармацыі аб прыватных асобах і рэгламентуе перадачу дадзеных такога кшталту.
Дэпартамент Еўракамісіі патрабуе ад кампаніі тлумачэнняў, чаму і для чаго пошукавыя серверы Google захоўваюць гісторыю карыстальніцкіх запытаў.
“Інтэрфакс”