Еўракамісія сёння прапануе ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі

Будынак Еўракамісіі / Reuters
Будынак Еўракамісіі / Reuters

Еўракамісія сёння прапануе ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, піша Politico са спасылкай на ўласныя крыніцы. Прапануецца ў тым ліку ўвесці абмежаванне на цэны на расійскую нафту. Суднаходным кампаніям і страхавым фірмам забароняць транспартаваць або страхаваць расійскую нафту, калі яе цана будзе перавышаць пэўную мяжу. Мяжу прапануецца ўсталяваць на ўзроўні цаны, па якой Расія прадае цяпер сваю нафту ў Азіі — гэта прыкладна на 30 працэнтаў танней, чым у Еўропе.

Іншыя краіны "Вялікай сямёркі", напрыклад Вялікабрытанія, гатовыя ўвесці аналагічныя санкцыі. Ідэя заключаецца ў тым, каб у такіх дзяржаваў, як Індыя і Кітай, не было стымулу плаціць за расійскую нафту больш.

Нагадаем, абмеркаваць чарговы пакет санкцый супраць Расіі ў ЕС наважылі пасля абвяшчэння так званых "рэферэндумаў" на часова акупаваных тэрыторыях Украіны і частковай мабілізацыі. Раней карэспандэнт "Радыё Свабода" ў Бруселі Рыкард Ёзвяк казаў, што санкцыі закрануць хімікаты, машыны і сталеліцейную прадукцыю. Паводле звестак выдання Bloomberg, сярод абмежаванняў разглядаецца таксама адключэнне ад аплатнай сістэмы SWIFT апошняга расійскага банка — "Газпрамбанка".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі