Еўракамісія заклікала Расію і Ўкраіну забяспечыць пастаўкі газу ў Еўропу

Еўракамісія ізноў заклікала Расію як пастаўшчыка газу і Ўкраіну як краіну-транзіцёра выканаць абавязкі па забеспячэнні Еўропы "блакітным" палівам.
Прадстаўнік Еўракамісіі адзначыў, што газавы канфлікт паміж Расіяй і Ўкраінай з'яўляецца "двухбаковай праблемай".

Сітуацыю са забеспячэннем Еўропы расійскім газам, як чакаецца, абмяркуюць у панядзелак на сустрэчы ў Брусэлі намеснікі сталых прадстаўнікоў 27 краін-чальцоў ЕС.

Як заявіў раней віцэ-прэм'ер Чэхіі Аляксандр Вондра, Еўрасаюз не мае намер займаць чый-небудзь бок у газавым канфлікце. Паводле яго слоў, гэта камерцыйная спрэчка, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.

Нагадаем, паніжэнне аб'ёмаў паставак расійскага газу праз тэрыторыю Ўкраіны, якая яго несанкцыянавана адбірае, адзначана ў Польшчы, Румыніі і Балгарыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі