Еўрапарламент не будзе запрашаць беларускіх дэпутатаў у Еўранэст
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў еўрадэпутат Яцэк Сарыуш-Вольскі. Беларускія ж дэпутаты пра такое рашэнне не чулі і кажуць, што гэта ставіць пад пытанне ўдзел нашай краіны ва Ўсходнім Партнёрстве.
Еўрапарламент мае намер запрасіць ад Беларусі увесь спектр
палітычнай апазіцыі — ад камуністаў да хрысціянскіх дэмакратаў. А
таксама прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, уключна з нацыянальнымі і
рэлігійнымі меншасцямі, паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні
Дэлегацыі Еўрапарламента ў Парламенцкую Асамблею Еўранэст Яцэк
Сарыуш-Вольскі.
Яцэк Сарыюш-Вольскі: "Увесь
спектр палітычных партый: камуністы [партыя "Справядлівы свет" —
заўвага Еўрарадыё], сацыялісты ["Беларуская сацыял-дэмакратычная
Грамада" — заўвага Еўрарадыё], хрысціянскія дэмакраты, "Рух "За
Свабоду", Беларускі Народны Фронт, Аб'яднаная Грамадзянская партыя і
г.д. А таксама некаторыя сегменты грамадзянскай супольнасці. Напрыклад,
незалежныя прафсаюзы, незалежная журналісцкая арганізацыя [Беларуская
асацыяцыя журналістаў — заўвага Еўрарадыё], а таксама рэлігійныя і
нацыянальныя меншасці, якія зазнаюць ціск".
Па
словах Сарыюша-Вольскага, кансультацыі па канкрэтных партыях і
няўрадавых арганізацыях дагэтуль не завершаныя. Таму запрашэнні яшчэ не
дасылаліся.
Усе прадстаўнікі ад Беларусі
будуць не паўнавартаснымі дэлегатамі, але назіральнікамі. Яны будуць
мець амаль усе правы дэлегатаў, але без права голаса. Зрэшты, розніца
не такая вялікая, падкрэслівае Яцэк Сарыюш-Вольскі. Бо Еўранэст — гэта
кансультацыйная асамблея, а не орган па прыняцці рашэнняў.
Старшыні пастаяннай камісіі Палаты Прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Маскевіч
заявіў Еўрарадыё, што пра рашэнне наконт 10 назіральнікаў парламенту
нічога не вядома. А калі так сапраўды і будзе, то гэта нават ставіць
пад пагрозу ўдзел у Ўсходнім Партнёрстве.
Сяргей Маскевіч: "Крокі
будуць абмяркоўвацца. Дэкларацыя Праская ў такім выпадку асатецца
толькі на паперы. Канечне, у цэлым будзе абмяркоўвацца пытанне
мэтазгоднасці ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходняе Партнёрства"
У
2009 годзе праходзілі перамовы з беларускім бокам аб магчымасці ўделу
беларускай дэлегацыі ў Еўранэсце ў фармаце 5+5 —пяць дэпутатаў і пяць
прадстаўнікоў апазіцыі. Але, як раней паведамляў Еўрарадыё спадар Сарыуш-Вольскі, беларускі бок адмовіўся ад такой прапановы.
З
беларускім парламентам такіх перамоваў не вялося. Можа, гэта было па лініі міністэрства замежных справаў, паведаміў старшыня камісіі
Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей
Маскевіч. А нават калі б такая прапанова да парламента паступіла, то ён
бы адназначна адмовіўся. Бо выступае толькі за ўдзел 10 дэлегатаў з
беларускага парламента.
Еўрарадыё працытавала
спадару Сарыушу-Вольскаму словы Сяргея Маскевіча аб тым, што Палата
прадстаўнікоў не пагадзіцца ўдзельнічаць у працы Еўранэста ў адрозным
ад іншых краін варыянце. На гэта спадар Сарыуш-Вольскі адказаў:
"Мы не прызнаем беларускую "Палату". Ніхто і не чакае, што яны пагодзяцца. Ды яны і не павінны".
Нагадаем,
рашэнне аб 10 назіральніках ад Беларусі з прадстаўнікоў дэмакратычнай
апазіцыі было зацвердана яшчэ папярэднім складам Еўрапейскага
Парламента. Яно грунтуецца на непрызнанні ЕС і Еўрапарламентам
легітымнасці беларускага парламента. На падставе заключэнняў місіі
БДІПЧ АБСЕ апошнія парламенцкія выбары восені 2008 года (як і
папярэднія) ЕС не прызнаў свабоднымі і справядлівымі.
Паводле
Сарыуша-Вольскага, вельмі малаверагодна, што рашэнне Прэзідыюму
Еўранэста аб 10 назіральніках ад Беларусі будзе зменена. Кансультацыі
з дэлегацыямі краін-партнераў — Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы
і Ўкраіны — яшчэ наперадзе. Але абмяркоўвацца мусіць увесь дакумент па
Еўранэсце, і пытанне ўдзелу Беларусі будзе далёка не галоўным.
Яцэк Сарыюш-Вольскі: "Мы
будзем абмяркоўваць усе ўзгодненыя Еўрапарламентам правілы дзейнасці
Еўранэста, а гэта вялікі дакумент. Чаму мы мусім канцэнтравацца на
адным пункце [фармат удзелу Беларусі ў Еўранэсце — заўвага Еўрарадыё],
ужо вырашаным Еўрапарламентам на пачатковай стадыі рашэння пра
стварэнне Еўранэста?"
Парламенцкая
Асамблея Еўранэст плануецца ў выглядзе форума, што будзе маніторыць і
аналізаваць падзеі, звязаныя з ініцыятывай Усходняе Партнерства. У яе
склад, апрача 10 прадстаўнікоў ад Беларусі, увойдуць 60 дэпутатаў
Еўрапарламента, па 10 дэпутатаў нацыянальных парламентаў Азербайджана,
Арменіі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.
Дарэчы,
заснаванне Еўранэста — ідэя менавіта Яцэка Сарыуш-Вольскага,
прапанаваная ім яшчэ ў снежні 2006 года. На той момант ён з'яўляўся
віцэ-прэзідэнтам Еўрапейскага Парламента. У лютым 2007 года спадар
Сарыюш-Волські стаў старшынём Камітэта Еўрапарламента па замежных
справах і пачаў актыўна займацца развіццём гэтай ідэі.
Нагадаем,
галоўныя мэты ініцыятывы Ўсходняе партнерства — эканамічная інтэграцыя
краін у еўрапейскую супольнасць, аблягчэнне візавага рэжыма і
памежнага кантролю, павелічэнне гандлёвага супрацоўніцтва.
Глядзі таксама: