Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю пра становішча палітвязняў у Беларусі

У Беларусі больш за 1300 палітвязняў

У Беларусі больш за 1300 палітвязняў / bchd.info​

19 верасня Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю пра становішча палітвязняў у Беларусі. Яе падтрымалі 549 парламентарыяў, 21 прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся. У рэзалюцыі патрабуецца ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў. Іх на сённяшні дзень больш за 1300, і гэта толькі прызнаныя праваабаронцамі.

Напярэдадні ў Еўрапарламенце прайшло абмеркаванне праекта рэзалюцыі. У ім падкрэслівалася, што палітвязні ў РБ не атрымліваюць своечасовай і дастатковай медыцынскай дапамогі, некаторыя доўгі час знаходзяцца ў інфармацыйнай блакадзе. Еўрадэпутаты заклікалі ЕС пашыраць і ўзмацняць санкцыі супраць асоб, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, зрабіць неабходныя захады для прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі.

У рэзалюцыі выказваецца занепакоенасць дэпутатаў Еўрапарламента сітуацыяй з 300 тысячамі беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь у апошнія гады і сутыкаюцца з палітычным пераследам за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі