Еўрапейская партыя зялёных заклікае Беларусь спыніць пабудову АЭС

Еўрапейская партыя зялёных на кангрэсе 16—18 кастрычніка ў шведскім Мальмё прыняла рэзалюцыю аб будаўніцтве АЭС у Беларусі. Пра гэта БелаПАНу паведаміла Беларуская партыя "Зялёныя". У рэзалюцыі еўрапейскія "зялёныя" заклікалі беларускія ўлады неадкладна спыніць распрацоўку ядзернай праграмы. На іх думку, аргументы ўрада на карысць будаўніцтва АЭС у Беларусі не былі абгрунтаванымі, і ў краіне, якая так моцна пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, гэта безадказна і сорамна.

Еўрапейская партыя зялёных адзначае, што ў такой недэмакратычнай краіне, як Беларусь, немагчымы кантроль з боку грамадзян за развіццём ядзернай праграмы. У рэзалюцыі адзначаецца, што ўжо падчас прыняцця рашэння пра будаўніцтва АЭС у Гродне быў зафіксаваны шэраг парушэнняў Орхускай канвенцыі, у прыватнасці грамадскасць не была дапушчаная да ўдзелу ў розных стадыях працэсу, як таго патрабуе дакумент.

Высновы Еўрапейскай партыі зялёных грунтуюцца на звестках незалежных экспертаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі